27 верасня па народным календары імяніны ў Івана. Узвіжанне (Здзвіжанне). У гэты дзень адзначалася свята "закрывання" зямлі на зіму, якое было звязана з вужамі. Лічылася, што сонца і прырода "грае, здзвігаецца". Да гэтага часу ўсе азімыя і яравыя павінны быць звезены з поля, лічылі нашы продкі. Па народных павер'ях, 27 верасня выпаўзалі ўсе змеі і збіраліся разам, каб адправіцца на зімовы сон.
Былі такія прыкметы: калі раніцай раптам здарыўся мароз, то зіма будзе ранняй; калі вецер дзьме з поўначы, то кастрычнік будзе цёплым.