пят, 26.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 25 верасня

25.09.2022 – 09:03 | 442

25 верасня па народным календары імяніны ў Аляксея, Апанаса, Данілы, Івана, Мікалая, Сымона, Хведара, Юліяна. Па народным павер'і, змеі з гэтага дня перабіраюцца з палёў у лясы. Лічыцца, што 25 верасня вельмі важная для паляўнічых дата: у апошні раз у годзе можна падстрэліць якога-небудзь звера і вярнуцца дадому са здабычай.

Иней на опавших листьях.

Раней на гэты дзень былі такія прыкметы: калі дрэвы стаяць ужо без лістоты, то зіма сёлета будзе ранняй; калі надвор'е сонечнае, то яно будзе ясным яшчэ цэлы тыдзень.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email