19 верасня па народным календары імяніны ў Андрэя, Архіпа, Усевалада, Давіда, Дзяніса, Змітра, Івана, Кірылы, Канстанціна, Макара, Міхала, Фёклы (Тэклі). Нашы продкі прыкмецілі, што звычайна ў гэты час надыходзіць пахаладанне – Міхайлаўскія замаразкі. Людзі верылі: хто 19 верасня распаліць агонь у печы, у таго здарыцца пажар. У гэты дзень шмат у якіх мясцінах забаранялася працаваць.
Былі такія прыкметы: калі гэты дзень цёплы, то зіма таксама будзе цёплай; а вось калі пасля гэтага дня на дрэвах з'явіцца іней, то зімой будзе шмат снегу.