14 верасня па народным календары імяніны ў Марфы, Наталлі, Сямёна, Таццяны. У гэты дзень нашы продкі праводзілі абрад "Жаніцьба коміна" – так адзначалі свята агню перад надыходам халодных месяцаў. Комін упрыгожвалі ручнікамі, стужкамі, кветкамі, "частавалі" гарэлкай, кідалі ў печ трошкі сала, збожжа, арэхаў, выказвалі пажаданні аб дабрабыце, вадзілі карагоды і пелі песні.
Былі такія прыкметы: калі дзень ясны, то восень будзе пагодлівай; калі дзень дажджлівы, то восень будзе сырой; калі дзікія гусі ляцяць на зімоўку, то зіма будзе ранняй.