13 верасня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Уладзіміра, Генадзя, Змітра, Купрыяна, Мірона, Міхаіла. "На Купрыянаў дзень журавы на балоце дамаўляюцца, якім шляхам-дарогаю на цёплыя воды ляцець", – казалі раней у народзе. У старыя часы ў гэты дзень нашы продкі збіралі ўраджай буракоў, бульбы, морквы, журавін. Дарэчы, журавіны нельга было збіраць раней – гэта, па прыкметах, магло наклікаць бяду на чалавека.
Былі такія прыкметы: калі жураўлі ляцяць нізка, то да канца восені будзе цёпла; калі дразды раскрычаліся, то будзе дождж; калі сустрэлі вожыка, то хутка пацяплее.