11 верасня па народным календары імяніны ў Івана. У старыя часы гэты дзень называлі Іван Калінавік, Іван Нішчымны (Посны). Па метэаралагічных назіраннях нашых продкаў дзень Івана Нішчымнага канчаткова завяршае летнюю пару. Прыбіралі агароды, сушылі і апрацоўвалі лён ды каноплі, збіралі ягады каліны. На Магілёўшчыне стараліся паболей заараць і засеяць жыта, якое, як разлічвалі, будзе асабліва ўмалотнае.
Былі такія прыкметы: калі менавіта сёння жураўлі ляцяць на на поўдзень, то восень будзе кароткай, а снег пойдзе рана; калі шпакі доўга не ўлятаюць, то восень будзе сухой; калі цёмнымі вечарамі па небе цягнуцца чароды гракоў, то надвор'е будзе добрым.