7 верасня па народным календары імяніны ў Адрыяна, Віктара, Георгія, Змітра, Марыі, Наталлі, Пятра, Рамана. З гэтым днём нашы продкі звязвалі ўборку аўса: "Адрыян з Наталляй аўсы канчаюць касіць". Па традыцыі ў гэты дзень людзі выносілі з песнямі з поля ў двор апошні аўсяны сноп. Увечары частаваліся талакном на кіслым малаку або на вадзе з мёдам і аўсянымі блінамі.
Былі такія прыкметы: халодная раніца абяцае раннюю і халодную зіму; калі да гэтага дня не апала лістота з бярозы і дуба, то зіма будзе суровай.