7 верасня па народным календары імяніны ва Уладзіміра, Івана, Майсея, Ціта. У некаторых месцах Беларусі гэта быў дзень Баўтрамея, ягонае імя рыфмавалі з адпаведнымі аграрнымі працамі: "Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей". У іншых мясцінах у гэты дзень малацілі жыта і запасаліся грыбамі.
Была такая прыкмета: якое надвор'е 7 верасня, такім яно і ўсю восень будзе. У гэты дзень у старыя часы адляталі ў вырай буслы.