6 верасня па народным календары імяніны ў Арсеня, Георга, Кузьмы, Максіма, Пятра. Нашы продкі лічылі, што гэты дзень павінен быць ціхім, інакш ільняное насенне абсыплецца. У народзе было павер'е, што 6 верасня лепш не хадзіць у лес па ягады і грыбы, бо "хто ў гэты дзень з хаты выходзіць, вяртаецца абпалены і сам сябе не памятае".
Была такая прыкмета: калі ў гэты дзень ішоў дождж, то людзі лічылі, што восень будзе сухой, а ўраджай наступнага года багатым.