5 верасня па народным календары імяніны ў Елізаветы, Яфрэма, Івана, Мікалая, Паўла, Хведара. Гэты дзень у некаторых месцах Беларусі лічыўся ўдалым для азімай сяўбы. Але ж у іншых месцах да 5 верасня было супрацьлеглае стаўленне. Раней у лясах да гэтага часу паспявалі брусніцы і журавіны.
Былі такія прыкметы: калі жураўлі цягнуцца на поўдзень, то зіма прыйдзе рана; калі іх клін ляціць нізка, то вялікіх маразоў не будзе; калі журавы ляцяць моўчкі і хутка, то трэба чакаць хуткай непагадзі.