9 жніўня па народным календары імяніны ў Анфісы, Германа, Івана, Кірылы, Клімента, Канстанціна, Навума, Мікалая, Панцеляймона, Платона, Савы. У старыя часы гэты дзень называлі Палікоп, дзень жніва, у які нібыта маланка паліць копы, стагі, будынкі. Лічылі, што ў гэты дзень капуста згортваецца ў качаны: "на поле капусным – качаноў густа". Таксама паўсюль 9 жніўня збіралі лекавыя расліны. Раней з гэтага дня пачыналіся па раніцах халады.
Былі такія прыкметы: калі на рабіне шмат ягад, то восень будзе дажджлівай; калі конікі высока скачуць, то надвор'е будзе ясным і сухім.