6 жніўня па народным календары імяніны ў Анатоля, Апанаса, Барыса, Глеба, Давіда, Івана, Іларыёна, Хрысціны, Мікалая, Палікарпа, Рамана. Нашы продкі пра гэты дзень казалі так: "Барыс і Глеб – паспеў хлеб". Але нягледзячы на гэта, 6 жніўня ў некаторых мясцінах нельга было вазіць хлеб з палёў, прыбіраць сена, бо верылі, што так можна наклікаць маланку і пажар. Старыя людзі лічылі, што ад гэтага дня пачынаецца час збору грыбоў, чаромхі, а таксама нарыхтоўкі бярозавых венікаў для лазні.
Былі такія прыкметы: калі раніцай дождж, то ўвесь дзень далей будзе ясны; калі вецер з поўдня, то надвор'е хутка сапсуецца.