25 ліпеня па народным календары імяніны ў Арсеня, Веранікі, Гаўрылы, Івана, Марыі, Міхала, Хведара. На Прокла чакалі вялікіх росаў, ад якіх магло пагнісці сена, таму яго стараліся хутчэй высушыць. "На Прокла – поле ад расы змокла". Старыя людзі збіралі расу для лекавання, лічачы яе гаючай, умываліся ёю.
Па расе судзілі пра надвор'е на бліжэйшыя дні. Былі такія прыкметы: моцная раса і туман зранку, то бліжэйшыя дні будуць яснымі; калі ў гэты дзень няма расы, а ў нізінах туману, то гэта да непагадзі.