29 чэрвеня па народным календары імяніны ў Яфрэма, Канстанціна, Міхала, Пятра, Ціхана. Дзень завяршэння сяўбы жыта і пачатак вывазу гною. У народзе Ціхан (гэтаму святому прысвячалі нашы продкі гэты дзень) асацыяваўся з ціхім днём: "На святога Ціхана сонца ледзьве дыхае".
У гэты дзень талакой чысцілі хлявы, двары, а потым садзіліся абедаць усе разам – ладзілі свята для працаўнікоў, якія ўгнойвалі палі.