14 красавіка па народным календары імяніны ў Аўхіма, Івана, Макара, Марыі, Сяргея. У народзе гэты дзень называлі Мар'я-запалі снягі. У памяці людзей ён звязаны з разводдзямі, пасля чаго з'яўлялася надзея на вялікую траву. Так і казалі: "Мар'я паводку пачынае". Яшчэ нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень нібыта прачынаўся дамавік, таму трэба было хлусіць уголас, каб заблытаць яго.
У даўнія часы былі такія прыкметы: калі вада шырока разліваецца, летам лугі будуць зялёныя; калі зор не бачна, то да лета ўсталюецца цёплае надвор'е.