Рыбалоўны спорт Беларусі вырашана дапоўніць дысцыплінай "лоўля карпа", паведамляе БЕЛТА.
30 студзеня 2025 года адбылося пасяджэнне камісіі па прызнанні відаў спорту Міністэрства спорту і турызму, на якім разгледзелі пытанні ўнясення змяненняў у рэестр згодна з дакументамі, прадстаўленымі федэрацыямі (саюзамі, асацыяцыямі) па відах спорту.
На падставе пісьма РДГА "БТПР" загадам Міністэрства спорту і турызму ад 3 лютага 2025 года нумар 39 "Аб прызнанні відаў спорту, уключэнні ў рэестр відаў спорту Рэспублікі Беларусь" унесены дапаўненні і змяненні ў рэестр відаў спорту Беларусі.
Згодна з гэтым рыбалоўны спорт вырашана дапоўніць дысцыплінай "лоўля карпа" ў адпаведнасці з правіламі правядзення спаборніцтваў Міжнароднай федэрацыі лоўлі рыбы ў прэснай вадзе (FIPSed).