22 студзеня па народным календары імяніны ў Антаніны, Захара, Паўла, Пятра і Піліпа. Пасля доўгіх зімовых святаў прыходзіў час наводзіць парадак дома. Людзі прыбіраліся, мылі рэчы, хадзілі ў лазню.
Нашы продкі прыкмецілі: калі ў гэты дзень хатняя жывёла, якую выпусцілі на двор, будзе імкнуцца вярнуцца ў хлеў – быць снегу і холаду. Ясны дзень абяцае добры ўраджай.