3 студзеня па народным календары імяніны у Міхаіла, Ульяны, Мікіты, Пятра, Сяргея, Лявона. Лічыўся днём зберажэння хатняй жывёлы і птушак. Гаспадары падлічвалі запасы, каб зразумець, як іх размеркаваць да канца зімы.
Былі прыкметы: шмат снегу і халодна – будзе добры ўраджай; калі да гэтага дня не выпаў снег, то год будзе цяжкім. У некаторых мясцінах лічылася, што ў гэты дзень нікому нельга зычыць здароўя і шчасця, іначай усё атрымаецца наадварот.