9 снежня па народным календары імяніны ў Апанаса, Васіля, Юр'я, Данілы, Іллі, Інакента, Міхала, Назара, Мікалая, Пятра, Ціхана, Юліяна, Якуба, Яна. У нашых продкаў гэта быў Юр'я Зімовы (Юр'еў дзень), які лічыўся апекуном свойскай і лясной жывёлы. У гэты дзень гаспадары аглядалі кароў, падстрыгалі грывы і хвасты коням, а таксама аднімалі ад кабыл жарабят, якіх да вясны ставілі ў асобныя хлявы. Раней лічылася, што 9 снежня ваўкі пачынаюць хадзіць зграямі і нападаць на скаціну, бо "Юр'я ўжо дае ваўкам свабоду", таму жывёл нельга было выпускаць на вуліцу.
Была такая прыкмета: якое надвор'е сёння, такім яно будзе роўна праз паўгады.