25 лістапада па народным календары быў Іван Міласцівы. У нашых продкаў на гэты дзень была такая прыкмета: "Калі дождж на Івана Міласцівага, то адлігі будуць да 4 снежня".
На беларускім Палессі 25 лістапада стараліся з кім-небудзь хоць чымсьці падзяліцца, падараваць што-небудзь, таму гэты дзень яшчэ лічыўся днём падарункаў.