Уладзіслаў Пашкевіч і Валерыя Грыбусава – дуэт VAL – будзе прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні-2020". Яны выканаюць песню на беларускай мове "Да відна". Аўтар словаў – малады музыка Мікіта Найдзёнаў.
Гурт быў абраны падчас нацыянальнага фінала 28 лютага. На гэты раз у журы былі не толькі беларускія суддзі. Акрамя Змітра Калдуна, Зены, Юрыя Селязнёва і Вольгі Вараб'ёвай, нашых выканаўцаў ацэньвалі: Уільям Лі Адамс – заснавальнік самага ўплывовага фан-сайта "Еўрабачання" Wiwibloggs; Алекс Панайі, які двойчы прадстаўляў Кіпр на гэтым конкурсе; прадзюсары Талі Эшкалі (Ізраіль), Стыг Карлсан (Нарвегія), а таксама Джаана Левіева-Соер (Балгарыя).
Пераможцы атрымалі па дзесяць балаў ад журы і ад гледачоў.