суб, 21.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Беларусі не будуць абмяжоўваць памер пенсій для працоўных пенсіянераў

16.10.2024 – 13:04 | 370

У Беларусі адменяць абмежаванні на памеры пенсій для пенсіянераў, якія працуюць, расказаў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў нашай краіны Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Зараз для працоўных пенсіянераў пенсія ў частцы індывідуальнага каэфіцыента заробку звыш 1,3 не выплачваецца. Такім чынам, частка пенсіянераў страчвае долю пенсійных выплат, калі працягвае працаваць. Гэта абмежаванне вырашана адмяніць, каб пажылыя людзі маглі атрымліваць 100% сваёй сумленна заробленай пенсіі і плюс 100% заробку.

Як растлумачыла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, у Беларусі амаль 446 000 працоўных пенсіянераў. У 110 000 з іх дзейнічаюць апісаныя вышэй абмежаванні. Праз гэта некаторыя страчваюць грошы – ад невялікай сумы да больш як 490 рублёў.

Паводле разлікаў Мінпрацы і сацабароны, за кошт зняцця абмежаванняў на рынак працы могуць вярнуцца больш за 10 000 маладых пенсіянераў і працягнуць працаваць.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email