суб, 21.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Мсціслаўскім раёне правялі ўнікальны абрад. Навошта гэта трэба?

20.12.2024 – 12:51 | 125

У аграгарадку Басценавічы правялі абрад "Варварынская свечка", занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Як мясцовыя жыхары захоўваюць традыцыі і ў чым сіла гэтага абраду, расказвае mogomc.by.

На днях у аграгарадку Басценавічы Мсціслаўскага раёна мясцовыя жыхаркі правялі абрад "Варварынская свечка". Ён занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Яго кожны год здзяйсняюць жанчыны гэтага аграгарадка – удзельніцы абраду.

На працягу года свечка знаходзіцца ў доме адной з удзельніц, а ў дзень памяці святой Барбары "пераходзіць" да новай гаспадыні. Сабраўшыся разам, вяскоўцы з гаспадыняй прыбіраюць свечку ў новае адзенне.

Пасля пераапранання чытаюць "Ойча наш" і спяваюць псалмы, пазней садзяцца за памінальны стол, на якім павінна быць не менш за дванаццаць страў.

Мясцовыя жыхары здаўна вераць, што Варварынская свечка ахоўвае іх дамы, асабліва той, дзе знаходзіцца, а ўсё сяло – ад гора і хвароб. Таму ў сваіх малітвах яны просяць моцнага здароўя для сваіх родных і блізкіх.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email