Мінскі гурт HURMA ("Хурма") выступіў у Доме культуры ў Леніна Горацкага раёна. Як гэта было – глядзіце ў фотаздымках Вольгі Сямёнавай.
Гурт грае поп-рок на беларускай мове. Сябе ўдзельнікі калектыву характарызуюць так: "стылёвыя рамантыкі, якія спяваюць для самотных і закаханых дзяўчат".
HURMA з'яўляецца пераможцам намінацыі "Дэбют году-2013" па версіі парталу Tuzin.fm, "Беларускамоўны хіт году" на "Песні году тэлеканала ОНТ" за кампазіцыю "Шукай", мае гран-пры адкрытага фестывалю "Такие пряники 2013", фіналіст Нацыянальнай музычнай прэміі ЛИРА.
Найбольш вядомы кліп гурту – на песню "Упасці".