аўт, 10.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

10 фактаў пра нашу зямлячку Марыю Чайку – вядомую вучонага-біёлага

09.01.2020 – 08:06 | 377

31 снежня 2019 года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння нашай зямлячкі Марыі Ціханаўны Чайкі. Яна стала вядомым вучоным-біёлагам.

Нарадзілася ў сям'і  акадэміка

Нарадзілася Марыя Ціханаўна ў Горках у сям'і акадэміка АН БССР, прафесара Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі Ц.М.Годнева. У 1928-1935 гг. Ён працаваў загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін у нашай ВНУ, а таксама чытаў лекцыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Падчас Вялікай Айчыннай вучылася ў Свярдлоўску

Разам з роднымі і з супрацоўнікамі БДУ была эвакуявана ў Свярдлоўск, дзе бацька пачаў працаваць у сельскагаспадарчым інстытуце, а Марыя вучылася ў школе.

Скончыла БДУ

Пасля школы пайшла па шляху бацькі і ў 1955 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У аспірантуры вучылася ў Маскве

Скончыла аспірантуру Інстытута фізіялогіі раслін імя К.А.Ціміразева. У 1955 годзе абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук на тэму "Даследаванне ўплыву газавага і светлавога рэжымаў на назапашванне тлушчу ў насенні маку маслянічнага".

Пасля вучобы вярнулася ў родную Беларусь

У 1956-1967 гг. – малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялогіі АН БССР (цяпер Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі). Там наша зямлячка некалькі гадоў пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР А.С.Вечера, дарэчы выхаванца Беларускага сельскагаспадарчага інстытута, займалася вывучэннем біягенеза няліставых пластыд.

Працавала ў Інстытуце фотабіялогіі АН БССР

У 1967-1981гг. – старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута фотабіялогіі НАН Беларусі. У 70-я гады даследаванні Марыі Чайкі былі прысвечаны высвятленню функцыянальнай актыўнасці пластыд раслін і вывучэнню біягенеза фотасінтэтычных мембран хларапластаў. Дзякуючы ініцыятыве Марыі Ціханаўны, у Інстытуце пачалі паспяхова прымяняцца імунахімічныя метады ў работах па біягенезу бялковых кампанентаў пігментнага апарата раслін.

У 1978 годзе абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара біялагічных навук на тэму "Даследаванне біясінтэзу хларафіла і біягенеза пігменту – бялковых комплексаў пластыдных мембран".

Кіравала лабараторыяй

У 1981 годзе Марыя Чайка ўзначаліла зноў створаную лабараторыю фізіялогіі фотасінтэтычнага апарата. Галоўны кірунак дзейнасці – вывучэнне фізіялагічных асноў фармавання фотасінтэтычнага апарату, які забяспечвае высокую прадуктыўнасць раслін.

Вывучала трыцікале

У 1988 г. пачала даследаваць арганізацыю пігментнага апарата трыцікале – гэта штучная культура са складаным геномам.

Вынікі ляглі ў аснову работ прыкладнога характару, накіраваных на павышэнне прадуктыўнасці культурных раслін.

Пад непасрэдным кіраўніцтвам Чайкі былі распрацаваны і ўкаранёны ў практыку фізіялагічна абгрунтаваныя метады перадпасяўной апрацоўкі насення святлом у спалучэнні з біястымулятарамі.

Напісала шмат навуковых прац

Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку чатырох манаграфій, трох патэнтаў.

Яе навуковыя дасягненні былі адзначаны

У 1991 годзе была абрана член-карэспандэнтам НАН Беларусі. Узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём "За працоўную адзнаку".

Памёрла 30 верасня 1997 года.

Уладзімір Ліўшыц, фота: Елена Спірыдовіч, hbc.bas-net.by

Глядзіце па тэме:

► Яму прарочылi блiскучую будучыню. 10 фактаў жыцця і творчасці нашага земляка Васіля Каваля

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email