Барыс Ісакавіч Іофе нарадзіўся 23 лістапада 1918 года ў Горках.
У 1937-ым скончыў з адзнакай Горацкую сярэднюю школу. Вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Ленінградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1941 годзе. У 1942 г. добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце ў баях за горад Радамышль 12 снежня 1943 года.
Даследаваў беларускую літаратуру XIX ст., творчасць Янкі Купалы: артыкулы "Літаратурна-гістарычнае значэнне "Тараса на Парнасе", "Паэма "Тарас на Парнасе". Аб часе і месцы напісання і гісторыка-літаратурным значэнні", "Аб рамантызме Купалы", "Лірычная паэма Купалы "Яна і я".
За 1939-1940 гг. зрабіў столькі, што імя нашага земляка ўключана ў бібліяграфічны слоўнік "Беларускія пісьменнікі", у "Энцыклапедыю літаратуры і мастацтва Беларусі", у бібліяграфічны слоўнік "Янка Купала", у 18-томную Энцыклапедыю Рэспублікі Беларусь.
Уладзімір Ліўшыц
Чытайце болей пра гэтага чалавека:
► "Я веру, што родная Беларусь і нашы Горкі будуць вызвалены"