Карыстальнікі МТС за тыдзень скачалі 36 тысяч кніг. Аўдыторыя віртуальнай чытальні перавысіла 4 700 чалавек.
Па выніках чытацкай атыўнасці сфармаваўся ТОП-10 папулярных кніг "Мабільнай бібліятэкі" МТС:
1. Шарлота Брантэ «Джэн Эйр»
2. Рэй Дуглас Брэдберы «Віно з дзьмухаўцоў»
3. Іоган Вольфганг фон Гётэ «Фауст»
4. Васіль Быкаў «Альпійская балада»
5. Максім Гарэцкі «Дзве душы»
6. Герберт Уэлс «Вайна сусветаў»
7. Оскар Уайльд «Партрэт Дарыяна Грэя»
8. Гамер «Адысея»
9. Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»
10. Якуб Колас «Выбраныя творы»
Твор нашага земляка Максіма Гарэцкага апынуўся больш запатрабаваным за Герберта Уэлса і Оскара Уайльда.
Віртуальная чытальня з творамі беларускай, рускай і замежнай літаратуры працягне працу ў Мінску на плошчы Якуба Коласа да 17 лістапада.