чцв, 7.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Якія помнікі архітэктуры варта паглядзець у Мсціславе падчас рыцарскага фэсту?

26.07.2013 – 17:51 | 3387

Невялікі Мсціслаў поўны старымі будынкамі, якія нагадваюць нам пра былыя слаўныя часы нашай дзяржавы. На што варта звярнуць увагу ў гэтым гарадку, калі вы накіроўваецеся на сёлетні фэст у суботу і нядзелю 27 і 28 ліпеня?

На вуліцы Калініна дом №49 – гэта будынак былой пошты, які датуецца пачаткам ХХ стагоддзя.

Да гэтага ж часу адносіцца і будынак пажарнай каланчы (вул.Камсамольская, 16а).

Успенскі касцёл у Мсціславе

На вуліцы Кірава месціцца бадай што самы стары мясцовы помнік – Успенскі касцёл з фрэскамі ў інтэр’еры, брама, кляштарны корпус. Ён быў пабудаваны яшчэ ў 1614 г., але пазней у 1746 – 1750 гг. быў рэканструяваны.

Будынак былой земскай управы месціцца па адрасе Леніна, 28 (канец ХІХ – пачатак ХХ cтагоддзя). Недалёка ад яго – Царква Аляксандра Неўскага з брамай і агароджай (1870 год).

Лямус у Мсціславе

На Карла Маркса, 31 знаходзіцца двухпавярховы будынак з арачнай галерэяй у два паверхі. Гэта лямус канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

На гэтай самай вуліцы ў будынку №77 знаходзіцца паравы млын пачатку ХХ ст.

Мужчынская гімназія ў Мсціслаў

Мужчынская гімназія ХІХ ст. размяшчаецца на вуліцы Першамайскай, 14.

Парыж у Мсціславе

Ёсць у Мсціславе і свой Парыж. Так звалася некалі гасцёўня (будынак былога дваранскага сходу) канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Знаходзіцца па адрасе: Першамайская, 15.

Лондан у Мсціславе

А ранейшая гасцініца ”Лондан“ таго ж веку – на вул.Пралетарская, 55.

калегіум езуітаў у Мсціславе

На перакрыжаванні вуліцаў Першамайскай і Пралетарскай захаваўся калегіум езуітаў – касцёл, кляштарны корпус з сюжэтнымі роспісамі ў інтэр’еры келляў і трапезнай. Датуецца 1745 – 1750 гг.

казначэйства ў Мсціславе

Яшчэ адзін помнік канца ХІХ ст. – будынак былога казначэйства. Знаходзіцца на вул.Савецкая, 14. Побач (вул.Савецкая, 17) цікавы дом ліхвяра Віленкіна (займаўся тым, што пазычаў грошы пад працэнты).

Спаса-Праабражэнская царква ў Мсціславе

На вуліцы Энгельса, на могілках стаіць Спаса-Праабражэнская царква другой паловы ХІХ ст.

Замкавая гара ў Мсціславе

І на дэсерт – дзве мясцовыя гары. Замкавая (датуецца ХІІ – ХІІІ ст.) – тут будуць адбывацца баі рыцараў, а таксама Дзявочая – паміж вуліцамі Пралетарскай, Чырвонай і Пушкіна. Гэтая гара адносіцца да 1-га тысячагоддзя да н.э. – 1-га тысячагоддзя н.э.

Антон Валадзько, фота Яўгеніі Алефірэнка

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email