У Мсціславе прайшоў традыцыйны "Рыцарскі фэст". У старажытны горад паглядзець на сярэднявечных ваяроў і прыгожых дам, захапляльныя бітвы і вясёлыя забавы прыехалі людзі з розных куткоў Беларусі і не толькі. Сваімі ўражаннямі яны падзяліліся на сваіх старонках у Instagram. Мы сабралі самае цікавае, што трапілася ў нашу стужку.