У Мсціславе пройдзе конкурс сярэднявечных страў і напояў "Багатырская трапеза", які стане часткай "Рыцарскага фэсту-2024", паведамляе mstlife.by.
У конкурсе будзе два этапы: спачатку ўдзельнікі прэзентуюць свае стравы, а потым журы правядзе іх дэгустацыю і назаве пераможцаў.
Стравы і напоі, прадстаўленыя на конкурс, можна будзе пакаштаваць не толькі сябрам журы – запэўніваюць арганізатары.
У конкурсе "Багатырская трапеза" могуць прыняць удзел усе ахвочыя.
Каб далучыцца да кулінарнага спаборніцтва, трэба да 3 жніўня падаць заяўку ў раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці. Гэта можна зрабіць і па электроннай пошце: [email protected].
У заяўцы трэба ўказаць назву стравы, інгрэдыенты, спосаб прыгатавання, імя і прозвішча ўдзельніка (або назву арганізацыі).