50 базавых велічыняў (або 10 500 000 рублёў) атрымалі навучэнка 4 курса Горацкага педкаледжа Кацярына Ісаенка, студэнт 5 курса БДСГА Раман Качан, а таксама загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій БДСГА Вячаслаў Ракуцін. Яны ўвайшлі ў лік 47 лаўрыятаў спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў сераду 29 чэрвеня ў абласным цэнтры творчасці.
З 2003 года, калі была заснавана прэмія, ёй ужо ўзнагародзілі больш за 600 маладых людзей. Мэта прэміі – выяўленне і стымуляванне творчай працы і падтрымкі інавацыйнай дзейнасці работнікаў і спецыялістаў аховы здароўя, адукацыі, культуры і мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама заахвочвання навучэнцаў і студэнтаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у інтэлектуальнай дзейнасці.