чцв, 25.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Юбілейная вечарына Уладзіміра Ліўшыца прайшла ў Горках

12.02.2016 – 14:47 | 783

Напачатку лютага ў Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вучонага, краязнаўцы, пісьменніка, сябра СБП Уладзіміра Майсеевіча Ліўшыца.

Тыя, хто даўно ведаюць У. Ліўшыца, сказалі шмат цёплых і шчырых слоў, падзяліліся сваімі ўспамінамі і ўражаннямі.

Гэта былыя і цяперашнія супрацоўнікі музея, арганізатарам і першым дырэктарам якога быў спадар Уладзімір, а таксама калегі па працы ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, шматлікія сябры.

Ад імя горацкіх літаратараў пранікнёныя словы аб асобе і творчасці Уладзіміра Ліўшыцасказала пісьменніца, сябра СБП Лідзія Андрэева.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП, фотаздымкі Алены Машалавай, lit-bel.org

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email