Адзін з будынкаў у Мсціславе больш не з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Міністэрства культуры пастанавіла пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці паравы млын, які месціцца па Карла Маркса, 77 у Мсціславе. Адпаведны дакумент быў прыняты 23 лістапада 2023 года.
Гэты двухпавярховы будынак быў узведзены ў горадзе ў пачатку ХХ стагоддзя і лічыўся помнікам прамысловай архітэктуры.
У лютым 2020 года Служба інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці паведамляла, што гэты паравы млын быў куплены ў 2007 годзе прыватным прадпрыемствам, але не выкарыстоўваўся ў мэтах прадпрымальніцкай дзейнасці, як гэта вызначалася дамовай, а быў у тэхнічна няспраўным і антысанітарным стане.