чцв, 28.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Да юбілею Максіма Гарэцкага ў Мінску прайшлі імянныя чытанні. Як гэта адбывалася?

13.09.2023 – 12:32 | 282

У Мінску ў гонар 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і нашага земляка Максіма Гарэцкага правялі імянныя чытанні. Пра гэта расказалі журналісты АНТ.

Творы гэтага аўтара трэба ўмець чытаць паміж радкоў. Там столькі адкрыццяў, што хопіць не на адно пакаленне.

Скульптура Максіма Гарэцкага ў Мінску.

У імпрэзе ўдзельнічалі offline і online больш за 40 "горацкаведаў". Сярод іх – Радзім Гарэцкі, пляменнік класіка, акадэмік НАН Беларусі. Яму амаль 95 гадоў.

– Як ні дзіўна, але Максіма Гарэцкага да гэтага часу поўнасцю не прачыталі. Ужо адбылося 29 такіх чытанняў, і чым далей мы заглыбляемся (у яго творчасць), тым больш і больш нечаканага, – адзначыў Радзім Гарэцкі.

Максіма Гарэцкага, ураджэнца Мсціслаўшчыны, шануюць у Беларусі, хоць яго прадметная гісторыя ў музейным фондзе не такая аб'ёмная, як у іншых класікаў. Затое не на "дзве душы" яго спадчына: ён пісьменнік, літаратуразнаўца, перакладчык. Ягоны твор пра Першую сусветную "На імперыялістычнай вайне" апярэдзіў па тэме і жанры "На Заходнім фронце без перамен" Рэмарка.

Як Рэмарк і Хэмінгуэй, Гарэцкі – аўтар свайго часу, складанага XX стагоддзя. Ён пакуль не ўпісаны ў пастаянную экспазіцыю галоўнага літаратурнага музея краіны, дзе дакладна зойме сваё месца побач з Янкам Купалам, Якубам Коласам і Максімам Багдановічам.

Удзельнікі сёлетніх чытанняў у Мінску праводзілі паралелі паміж Гарэцкім і Дастаеўскім ды разбіралі на цытаты забытую малую прозу юбіляра.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email