На YouTube цяпер можна глядзець бясплатна і ў добрай якасці легендарны фільм "Дзікае паляванне караля Стаха". Гэты гістарычны дэтэктыў, трылер быў зняты ў 1979 годзе па матывах аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча і быў адзначаны на міжнародных кінафестывалях.
Стужка аблічбаваная, у ёй адрэстаўравалі гук і якасць карцінкі.
Пра што кіно?
Канец XIX стагоддзя, малады навуковец-этнограф Андрэй Беларэцкі прязджае ў маёнтак на беларускім Палессі, каб разабраць рукапісы мясцовага шляхецкага роду, але патрапляе ў вір дэтэктыўнай гісторыі, таямнічай і жахлівай...
Фільм зроблены атмасферна – у ім добра спалучаюцца змрочная карцінка, гульня актораў і музычнае суправаджэнне.
Узнагароды
- 1980, Італія – гран-пры на Першым Міжнародным кінафестывалі дэтэктыўных і таямнічых фільмаў "Містфэст" у Каталіке.
- 1980, Францыя – спецпрыз журы, прыз за лепшую жаночую ролю другога плану Валянціне Шендрыкавай на Х Міжнародным кінафестывалі фільмаў-жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы.
- 1980, Канада – спецпрыз журы на IV Міжнародным кінафестывалі ў Манрэалі.
- 1981, Італія – дыплом на ХІХ Міжнародным кінафестывалі навукова-фантастычных фільмаў у Трыесце.
- 1981, ЗША – дыплом на Міжнародным кінафестывалі "Фільмэкс" ў Лос-Анджэлесе.
- 1983, Бельгія – гран-пры на Міжнародным кінафестывалі містычных і навукова-фантастычных фільмаў "Пасаж-44" у Бруселі
У "Дзікім паляванні караля Стаха здымаліся"
Барыс Плотнікаў, Алена Дзімітрава, Барыс Хмяльніцкі, Альберт Філозаў, Валянціна Шэндрыкава, Раман Піліпаў, Барыс Раманаў, Уладзімір Фёдараў, Ігар Клас.