Пяць жанчын з Магілёўскай вобласці атрымалі статус народнага майстра пажыццёва. Такое рашэнне прыняла камісія пры Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці – піша абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Гэта:
- Галіна Анатольеўна Сцепанькова, лазапляценне, Горкі;
- Таццяна Міхайлаўна Чараповіч, шапавальства, Дрыбін;
- Ірына Генадзьеўна Кухціна, саломапляценне, Быхаў;
- Таццяна Міхайлаўна Феськава, лазапляценне, Магілёў;
- Вольга Міхайлаўна Сыцікава, мастацкая апрацоўка ільну, Магілёў.
Галіна Анатольеўна Сцепанькова – пастаянная ўдзельніца выстаў рознага ўзроўню, мае шмат узнагарод. Яе вучні таксама актыўна ўдзельнічаюць у выставах, становяцца дыпламантамі разнастайных конкурсаў.
Для Таццяны Міхайлаўны Чараповіч шапавальства – сямейная традыцыя. Валяў яе тата, якому яна дапамагала з дзяцінства. Таццяна Міхайлаўна таксама актыўна ўдзельнічае ў розных выставах і праводзіць заняткі для дзяцей у клубе "Шапавал" пры Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі.