Народны фольклорны ансамбль "Паршынскія зоры" выступіў на тэлеканале "Беларусь-4. Магілёў". Удзельнікі не толькі спявалі, але і распавядалі пра сябе.
Ансамбль "Паршынскія зоры" быў створаны пры Паршынскім сельскім клубе ў 1986 годзе. Заснавальнікам і першым кіраўніком да 1995 года быў Віктар Дзянісавіч Несанаў.
Удзельнікі калектыву вывучаюць і прапагандуюць мясцовыя народныя песні, звычаі і абрады.