9 кастрычніка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Апанаса, Уладзіміра, Змітра, Ахрэма, Івана, Мікалая, Ціхана. Раней гэты дзень называлі Іван Шаптун (Іван Журавіннік, Багаслоў). Да гэтага дня належала завяршыць пасеў азімых і іншыя палявыя работы: "Хто не дасее да Івана Багаслова, той не варты добрага слова". Дзень быў асаблівым таксама для сваццяў – яны "сакрэтна шапталіся" з жаніхамі, дамаўляліся, каб на Пакровы згуляць вяселлі.
Былі такія прыкметы: моцны лістапад у гэты дзень прадказваў раннюю зіму; а дождж азначаў, што яшчэ тры тыдні будзе дажджлівае надвор'е.