27 ліпеня па народным календары імяніны ў Акілы, Івана, Іраклія, Канстанціна, Мікалая Пятра, Сцяпана, Хведара. Дзень "зазубрывання" сярпоў, час падрыхтоўкі да жніва ў некаторых мясцінах. "Шыпілінка ў кузню ідзе, у кузню ідзе сярпы зубіць". Раней лічылася, што ад гэтага дня добра ідуць грыбы, па іх у лес адпраўлялі дзяцей, якія не былі занятыя ў полі.
Былі такія прыкметы: сухое і яснае надвор'е – восень будзе цёплай; калі дзень дажджлівы, то дажджы будуць ісці яшчэ тыдзень.