нядзеля, 11.06.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 10 красавіка

10.04.2022 – 09:53 | 307

10 красавіка па народным календары імяніны ў Васіля, Івана, Іларыёна, Іллі, Іоны, Лазара, Мікалая, Савы, Спірыдона, Сцяпана. Звычайна ў гэты дзень чысцілі бераг сажалкі. Лічылася, што 10 красавіка губляе сваю магічную сілу вянок, які сяляне плялі 15 жніўня і захоўвалі на покуці. Нашы продкі верылі, што гэты вянок надзяляў здароўем і прыгажосцю ўсю сям'ю.

У некаторых мясцінах былі такія прыкметы: калі сонца на ўсходзе ярка-чырвонае – будзе дождж; калі сонца на захадзе чырвонае – назаўтра будзе добрае надвор'е; калі ў гэты дзень ідзе дождж, то ўраджай будзе добрым.