23 сакавіка па народным календары імяніны ў Анастасіі, Васілісы, Віктара, Галіны, Георгія, Дзяніса, Змітра, Івана, Леаніда, Марка, Міхаіла, Нікі, Паўла, Фёдара. З даўніх часоў дайшло павер'е, што "Васіліса ў гэты дзень па высокіх грудах ходзіць і вясновую ваду ад хат, ад гумнаў ды ад скляпоў адводзіць". Казалі, што людзі, народжаныя ў гэты дзень, асаблівыя: баявыя, звонкія, але характарам няпростыя, як і вясновыя воды.
У нашых продкаў былі такія прыкметы на 23 сакавіка: сінія аблокі плывуць па небе – будзе дождж і цёплае надвор'е; стаіць туман – будзе добры ўраджай; моцныя вятры – год будзе галоўным.