18 сакавіка па народным календары імяніны ў Хведара, Кастуся, Конана, Марка, Адрыяна, Георгія, Давіда, Івана, Іраіды, Кірыла, Мікалая, Хведара. У гэты дзень, памаліўшыся ранкам, гаспадары ішлі да жывёл, выводзілі іх у двор, а самі выносілі гной: "гной таптаць – усякі цяжар у нагах збываць". Нашы продкі настойвалі: нават калі на Конана-агародніка на дварэ зіма – усё адно пачынай араць агарод, тады гародніны будзе шмат.
У нашых продкаў былі такія прыкметы: калі надвор'е сонечнае, летам не будзе граду; пасля сённяшняга дня будзе яшчэ 40 ранішніх прымаразкаў; калі пачаць сёння працаваць на агародзе, то гародніна добра ўродзіць.