8 сакавіка. па народным календары Аляксандр, Аляксей, Антон, Дзем'ян, Іван, Кузьма, Міхаіл, Мойсей, Мікалай, Палікарп, Сяргей. У даўнія часы ў гэты дзень часта здараліся завеі і маразы. Казалі, што зіма на час вяртаецца ў свае ўладанні.
Існавалі такія прыкметы: густы туман 8 сакавіка – лета будзе непагодлівым; гучна спяваюць сініцы – неўзабаве ўсталюецца цёплае надвор'е.