1 лютага па народным календары імяніны ў Макара, Ігната, Антона, Арсена, Яўхіма, Макара, Марка, Мікалая, Пятра, Фёдара. Нашы продкі верылі, што сённяшнія сны прарочыя і абавязкова збудуцца.
У адных месцах лічылі, што якое надвор'е сёння, такі і ўвесь люты будзе, у іншых казалі, што такой будзе ўся вясна. Былі такія прыкметы: калі неба яснае, то вясна будзе рана; калі мяцеліца, то і на Маслінку будзе месці.