26 студзеня па народным календары імяніны ў Апанаса, Максіма, Марфы, Пятра і Якуба. У гэты дзень нашы продкі вызначалі будучае надвор'е па паводзінах ката і сабакі. Калі котка мысу хавае – быць марозу. Калі сабака ляжыць згарнуўшыся – да холаду, а калі выцягнуўшыся – да цяпла.
А яшчэ людзі верылі, што калі котка ў гэты дзень паляжыць на хворым месцы гаспадара, то той вылечыцца.Нашы продкі заўважылі: калі 26 студзеня лес шуміць, то будзе снег і адліга. Моцная цяга ў печы – да марозу, а слабая цяга прадвесціць цяпло.