чцв, 12.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Выйшла кніга пра беларускія буквары ад старажытнасці да нашых дзён

25.01.2022 – 09:31 | 913

Свет пабачыла выданне, у якім сабраныя беларускія буквары ад старажытнасці да нашых дзён. Пра гэта ў сябе на старонцы ў Фейсбуку напісаў аўтар кнігі, гісторык, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

Пад вокладкай выдання "Беларускі буквар" – уся гісторыя айчынных падручнікаў для пачатковага навучання. Вялікая доля помнікаў зусім невядомая нават даследчыкам, а іх ілюстрацыі публікуюцца ўпершыню.

"Каб сабраць звесткі пра беларускія буквары, давялося аб'ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музеяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калекцыях, бо даўнія (ды і адносна сучасныя) беларускія падручнікі выключна слаба захаваліся ў самой Беларусі (што там, амаль не захаваліся).

Па факце былі выкарыстаны ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый у Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швецыі", – адзначае Алесь Суша.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email