пан, 27.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар. 21 студзеня да абеду не працавалі

21.01.2022 – 13:21 | 798

21 студзеня па народным календары імяніны ў Васіля, Васілісы, Віктара, Уладзіміра, Рыгора, Змітра, Дамінікі, Яўгена, Емельяна, Міхаіла, Юльяна. Да абеду не працавалі, а пасля ўжо браліся за адкладзеныя справы. У некаторых мясцінах у гэты дзень у госці прыходзілі кумы з падарункамі.

Нашы продкі прыкмецілі: калі ў гэты дзень хатняя жывёла, якую выпусцілі на двор, будзе імкнуцца вярнуцца ў хлеў – быць снегу і холаду. Ясны дзень абяцае добры ўраджай. Птушкі крычаць – ідзе адліга. Шмат зорак на небе – хутка маразы.