пят, 15.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Народны каляндар. 19 студзеня нельга ваду з дома выносіць

19.01.2022 – 12:11 | 1116

19 студзеня па народным календары імяніны ў Івана і Феафана. У праваслаўных – Вадохрышча (хрышчэнне Ісуса Хрыста), апошняе свята каляндарнага цыкла. У цэрквах асвячаюць ваду. Людзі здаўна верылі ў яе цудадзейную сілу і выкарыстоўваў пры розных бытавых выпадках і здарэннях: давалі выпіць хвораму, ёю акраплялі новую хату перад тым, як засяліцца, і вуллі, каб лепш вяліся пчолы. Такой вадой асвячалі поле перад сяўбою.

Люди выставили на столе воду для освящение на Крещение.

У некаторых месцах нельга было выносіць ваду з хаты (для хатніх жывёл ваду рыхтавалі загадзя).

На Вадохрышча прыпадалі самыя вялікія маразы, пасля якіх зіма паступова паварочвалася на лета: "Трашчы не трашчы, прайшлі Вадохрышчы". Нашы продкі так прадказвалі надвор'е па гэтым дні: калі вельмі сцюдзёна, то ў жніво будзе вельмі горача.

У гэты дзень таксама раней пасціліся з раніцы, пакуль у хату з царквы не прынясуць асвячоную ваду і пакуль кожны член сям'і не вып'е крыху.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email