пят, 31.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар. 17 студзеня – абыходзілі хату з іконай

17.01.2022 – 12:37 | 814

17 студзеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Арцёма, Архіпа, Афанасія, Дзяніса, Яфіма, Іосіфа, Карпа, Клімента, Марка, Ніканора, Мікалая, Паўла, Сямёна, Сцяпана, Цімафея, Фадзея, Піліпа. У гэты дзень жанчынам забаранялася шыць – лічылася, тады дзіця народзіцца сляпым. У некаторых месцах Беларусі існавала павер'е: калі ў гэты дзень пакласці на кароткі час у зямлю насенне морквы, то летам яно хутчэй прарасце.

Таксама ў некаторых мясцінах 17 студзеня хату абыходзілі з іконай, каб адпудзіць нечысць. На стол было прынята падаваць стравы з мёдам.