сер, 25.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Оршы будуць літаратурныя чытанні ў памяць пра Уладзіміра Караткевіча

23.07.2024 – 13:41 | 273

У Оршы 25 ліпеня ў гарадскім дзіцячым парку "Казачная краіна" каля помніка Уладзіміру Караткевічу пройдуць літаратурныя чытанні "І не знікаць паэтам вечна…"

Выява Уладзіміра Караткевіча на шматпавярховым доме ў Оршы. Архіўнае фота.

Прыхільнікі творчасці Уладзіміра Караткевіча, супрацоўнікі аршанскіх музеяў і бібліятэк сустрэнуцца ля ягонага помніка ў парку, каб пачытаць вершы і ўспомніць добрым словам бадай што самага рамантычнага беларускага літаратара.

Пачатак мерапрыемства – 11:00.

Дарэчы, а што вы ведаеце пра Уладзіміра Караткевіча? Праверце з дапамогай гэтага тэста.

Уладзімір Сямёёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы, памёр 25 ліпеня 1984 года ў Мінску. Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча вызначаецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара: аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", "Сівая легенда", раманы "Каласы пад сярпом тваім", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Чорны замак Альшанскі", нарыс "Зямля пад белымі крыламі".

Уладзімір Караткевіч некалькі разоў быў у Горках.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email